Беларусь павінна пачаць выплаты па крэдыце на будаўніцтва АЭС

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС

Беларусь з 1 красавіка 2024 года павінна пачаць пагашаць расійскі крэдыт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Але афіцыйных паведамленняў наконт гэтага ні беларускі, ні расійскі бок пакуль не давалі.

Масква абяцала адкрыць крэдытную лінію на 10 мільярдаў долараў на пабудову АЭС. У лістападзе 2023 года расійскія СМІ пісалі, што беларускі бок выкарыстаў толькі 5,36 мільярда долараў на гэтыя мэты.

Выплаты асноўнага доўгу мусілі пачацца 1 красавіка 2023-га, аднак летась расійскія ўлады адклалі іх яшчэ на год. Акрамя таго, валюта плацяжоў была змененая з долараў на расійскія рублі, а плаваючая працэнтная стаўка па крэдыце была заменена на фіксаваную — 3,3%.

Беларусь абавязалася вярнуць грошы 30 роўнымі долямі, выплаты павінны адбывацца кожныя паўгода.

Пабудова БелАЭС завяршылася ўвосень 2023 года. Першы энергаблок станцыі быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, другі — у лістападзе 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі