Беларусь просіць Украіну прыпыніць расследаванне аб дэмпінгу солі

Беларусь просіць Украіну прыпыніць расследаванне аб дэмпінгу солі

Мінск спадзяецца, што Украіна спыніць антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні імпарту беларускай паваранай солі экстра. На мінулым тыдні з гэтай нагоды ў Кіеве адбыліся двухбаковыя кансультаціі, паведамляе сайт беларускай амбасады ва Украіне.

У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, амбасады Беларусі ва Украіне, ААТ “Мазырсоль”.

Раней, 20 снежня мінулага года ў Мінску прайшлі кансультацыі ў пытаннях увядзення абарончых захадаў ва ўзаемным гандлі. Рашэнне Украіны не працягваць з 2 лістапада 2018 года дзеянне антыдэмпінгавай пошліны на імпарта беларускага шыфера пазітыўна ўспрыняў Мінск, бо гэта адпавядае інтарэсам у тым ліку ўкраінскіх спажыўцоў.

У беларускай дыпламатычнай місіі мяркуюць, што ўвядзенне новых абмежавальных захадаў на фоне дынамічнага развіцця гандлёва-эканамічнага дыялогу стане фактарам стрымання ў далейшым нарошчванні ўзаемнага тавараабароту.

Украіна распачала антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках беларускай солі ў лістападзе 2017 года пасля скаргі ад кампаніі “Руссоль-Украіна”. Паводле гэтай скаргі, пастаўкі беларускай солі маглі ажыццяўляцца па дэмпінгавых коштах, бо экспартныя кошты былі ніжэйшымі за кошты продажу тавара на ўнутраным беларускім рынку. Пры гэтым пастаўкі ажыццяўляліся ў такіх аб’ёмах і на такіх умовах, што гэта “магло прывесці да нанясення шкоды нацыянальнаму таваравытворцу”.



 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі