Беларусь зачыняе амбасаду ў Славакіі
Міністэрства замежных спраў Беларусі
Беларусь зачыняе амбасаду ў Славакіі. Адпаведную пастанову №593 прыняў Савет міністраў. Яна набывае моц 12 верасня. Тэкст яшчэ не апублікаваны.
Хутчэй за ўсё, "адказваць" за Славакію цяпер будзе амбасада ў Аўстрыі, бо менавіта туды з 1 верасня перавялі на консульскі ўлік беларусаў, якія жывуць у гэтай краіне.
Дарэчы, менавіта амбасадарам у Славакіі з 2016 па 2020 год працаваў Ігар Ляшчэня. Пасля гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў ён падаў у адстаўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.