Беларусьфільм заплаціў Канчалоўскаму каля $120 тысяч за фільм, які ён не здымаў
Вядомы кінасцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык даволі незвычайна павіншаваў калегаў з Днём беларускага кіно. Ён выклаў на сваёй старонцы ў Facebook фота дамоваў “Беларусьфільма” з Ягорам Канчалоўскім і яго асістэнткай. Паводле іх расійскага рэжысёра наймаюць на здымкі фільма “Сляды на вадзе”. Самому Канчалоўскаму абяцаюць ганарар каля 140 тысяч долараў, яго асістэнтцы — каля 60 тысяч. Але ў выніку адзіную поўнафарматную стужку, выдадзеную беларускай кінастудыяй у 2017 годзе, здымае беларускі рэжысёр Аляксандр Анісімаў. Ягор Канчалоўскі нават не згадваецца ў тытрах. Але дакументы гавораць пра тое, што расіянін усё ж атрымаў каля 125 тысяч долараў, частку з іх пасля прыватнага ліста-скаргі Аляксандру Лукашэнка.
А што казалі на афіцыйным святкаванні Дня беларускага кіно, якіх дасягненняў чакаюць ад беларускага кінематографа і якія з іх рэальна дасяжныя, чакаць нам яшчэ аднаго “Авеля” ці мы засяродзімся на здымках расійскіх серыялаў, а таксама адкуль узяліся дакументы з выплатамі Канчалоўскаму, у гутарцы з Еўрарадыё распавёў кінасцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык.