Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open
Арына Сабаленка / Getty Images Sport — Elsa
На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе наша суайчынніца Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале выйграла ў кітаянкі Чжэн Ціньвэнь — 6:1, 6:4. Такім чынам, яна стала паўфіналісткай турніру.
Наступнай саперніцай беларускі будзе пераможца ў пары Маркета Вандроўшава — Мэдысан Кіз.
На US Open Сабаленка не прайграла яшчэ ніводнага сэта.
Сёлета беларуская тэнісістка ўжо выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а таксама выходзіла ў паўфінал "Ралан Гарос" і "Уімблдона".
На наступным тыдні яна стане першай ракеткай свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.