Беларускі фігурыст збірае 25 тысяч долараў, каб выступаць за ЗША

Ізабэла Флорэс і Іван Дзясятаў / instagram.com/isabellaflores_
Ізабэла Флорэс і Іван Дзясятаў / instagram.com/isabellaflores_

Беларускі фігурыст Іван Дзясятаў, які выступае ў танцах на лёдзе, абвясціў збор грошай. Юнак хоча адкупіцца ад Беларускага саюза канькабежцаў і пачаць выступаць за амерыканскую зборную, піша reform.by.

Спартовец плануе сабраць 25 тысяч долараў. Менавіта за такую суму Беларускі спартовы саюз гатовы адпусціць яго, кажа Дзясятаў. У гэтую суму ўваходзіць пакрыццё выдаткаў на трэніроўкі.

Дзясяаў выступаў за Беларусь у сезоне 2021-2022 гадоў. Праз два тыдні пасля пачатку вайны ён пераехаў у ЗША.

На старонцы Дзясятава гаворыцца, што гэта было спантаннае рашэнне: “Ён прыняў спантаннае рашэнне пакінуць усё, што ведаў, каб атрымаць магчымасць уплываць на сваю будучыню незалежна ад геапалітыкі, якая адбываецца ў Расіі. Жадаючы ажыццявіць сваю мару, ён забраніраваў рэйс у ЗША, амаль не ведаючы мовы, культуры, не маючы якіх-небудзь планаў".

На пачатку чэрвеня 2022 года Дзясятаў пачаў трэніравацца ў пары з Ізабелай Флорэс. Пад канец сезону 2022-2023 гадоў спартовец пачаў перамовы пра змену федэрацыі.

На вечар 6 чэрвеня яму ўдалося сабраць каля 12 тысяч долараў.

Цяпер беларускія фігурысты адхіленыя ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі