Беларускія атлеты наўрад ці вернуцца да міжнародных спаборніцтваў да Алімпіяды

Себасцьян Коу, World Athletics / BERNADETT SZABO/REUTERS

Себасцьян Коу, World Athletics / BERNADETT SZABO/REUTERS

Малаверагодна, што лёгкаатлеты з Беларусі і Расіі вернуцца да ўдзелу ў спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў у Парыжы, сказаў прэзідэнт World Athletics (Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя) Себасцьян Коу.

Усім расійскім і беларускім атлетам забаранілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года. Гаворка ў тым ліку і пра ўдзел пад нейтральным сцягам, піша выданне Sport Star.

"У мяне няма крыштальнага шара, я сачу за сусветнымі падзеямі гэтак жа, як і ўсе вы", — сказаў Коу журналістам, калі тыя папрасілі пракаментаваць удзел у спаборніцтвах Беларусі і Расіі.

Міжнародныя спартовыя арганізацыі займаюць самыя розныя пазіцыі, некаторыя федэрацыі дапускаюць удзел беларускіх і расійскіх спартсменаў пад нейтральнымі сцягамі. World Athletics лічыцца адным з самых заўзятых праціўнікаў вяртання спартсменаў у спаборніцтвы да заканчэння вайны.

Міжнародны алімпійскі камітэт пакуль не вырашыў, ці змогуць беларусы і расіяне ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы, якія павінны прайсці ў наступным годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі