Беларускія і ўкраінскія фанаты разам прайшлі па Львове

Беларускія і ўкраінскія фанаты разам прайшлі па Львове

Беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты правялі сумесны марш — яны прайшлі 7 кіламетраў ад цэнтра Львова да стадыёну “Арэна-Львоў”. Тут у 19.00 пачаўся матч кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Украіны і Беларусі.

Паводле інфармацыі Украінскай федэрацыі футболу, беларусы выкупілі 1 300 квіткоў — гэта адразу два сектары. Такім чынам, гульня з Украінай мае быць самай вялікай замежнай “камандзіроўкай” заўзятараў у гісторыі беларускай зборнай. Столькі аматараў нацыянальнай каманды разам яшчэ ніколі за мяжу не выязджала, адзначае Радыё Свабода.

Нагадаем, што сёння раніцай беларускія і ўкраінскія фанаты зладзілі разам гуманітарную акцыю — яны здалі кроў для пацярпелых у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі