Беларускія памежнікі рыхтуюць на мяжы з Украінай фотапасткі для парушальнікаў

Нарада ў Давыд-Гарадку / gpk.gov.by
Нарада ў Давыд-Гарадку / gpk.gov.by

У пытаннях аховы мяжы з Украінай Дзяржпамежкамітэт Беларусі супрацоўнічае з Міністэрствам лясной гаспадаркі. У Давыд-Гарадку ў Столінскім раёне прайшла сустрэча першага намесніка памежкамітэта генерал-маёра Ігара Буткевіча і міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка. Гаворка ішла пра абсталяванне мяжы з Украінай на лясіста-балоцістай мясцовасці. Беларускія памежнікі вельмі перажываюць, што "з-за такіх складаных ландшафтных умоў адсутнічае магчымасць уладкоўваць класічныя рубяжы аховы з кантрольна-следавой паласой і інжынернымі загародамі".

Плануецца, што каля беларуска-ўкраінскай мяжы з'явяцца "самыя сучасныя тэхнічныя сродкі аховы рознага прынцыпа дзеяння". Згадваюцца "сейсма- і радыёпрамянёвыя датчыкі", а таксама "розныя тыпы фотапастак і іншыя прыборы, якія дазваляюць не толькі выявіць парушальніка мяжы, але і высветліць кірунак яго руху".

У той час, калі ў РБ баяцца "дыверсантаў з Украіны", украінцы працягваюць ўмацоўваць сваю мяжу на выпадак агрэсіі з боку Беларусі. На мяжы працягваецца і "ідэалагічнае супрацьстаянне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі