БЧБ на ўкраінскай мяжы: “Без загаду зверху такое немагчыма”

Беларускі нацыянальны і ўкраінскі сцягі на мяжы з РБ / скрыншот з відэа
Беларускі нацыянальны і ўкраінскі сцягі на мяжы з РБ / скрыншот з відэа

Вывесіць бел-чырвона-белы сцяг з украінскага боку мяжы — рашэнне, якое прымалася на высокім узроўні. Такую думку ў эфіры Еўрарадыё выказаў палітолаг і кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:

“Кіраўнік памежнай заставы не можа проста так вывесіць бел-чырвона-белы сцяг на дзяржаўнай мяжы Украіны. Гэта пратакольныя рэчы. Я ўпэўнены, што без загаду зверху такое немагчыма. Маю спадзеў, што пасля “гніды” [гэтым словам Лукашэнка назваў Зяленскага. — Еўрарадыё] сітуацыя крыху змянілася”.

Беларускія памежнікі рэгулярна скардзяцца на ўкраінскіх байцоў, якія то павесяць бел-чырвона-белы сцяг, то пакажуць нейкі "абразлівы жэст", то павесяць пудзіла расійскага салдата "Валеры". Днямі сілавікі Беларусі абурыліся дэманстратыўным усталяваннем украінцамі на мяжы ўкраінскага і беларускага нацыянальных сцягоў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі