Украінскія байцы дэманстратыўна ўсталявалі БЧБ-сцяг на мяжы з Беларуссю
Беларускі нацыянальны і ўкраінскі сцягі на мяжы з РБ / Скрыншот з відэа
На некаторых памежных пераходах на беларуска-ўкраінскай мяжы працягваецца "ідэалагічнае супрацьстаянне". Беларускія памежнікі рэгулярна скардзяцца на ўкраінскіх байцоў, якія то павесяць бел-чырвона-белы сцяг, то пакажуць нейкі "абразлівы жэст", то павесяць пудзіла расійскага салдата "Валеры". На гэты раз сілавікі РБ абурыліся дэманстратыўным усталяваннем украінцамі на мяжы ўкраінскага і беларускага нацыянальнага сцягоў.
Таксама ідзе "вайна банераў". Калі ўкраінцы нагадваюць беларусам пра расійскую акупацыю, прапаганда РБ адказвае выдумкай пра "амерыканскіх акупантаў" ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.