Беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы — Мінабароны Польшчы
![Беларускія верталёты над польскай Белавежай / Белорусские вертолеты над польской Беловежей / фота з ФБ-акаўнту Элізы Кавальчык](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viertalioty-0108-1.jpg.webp?itok=WtlNUGnI)
Беларускія верталёты над польскай Белавежай / фота з ФБ-акаўнту Элізы Кавальчык
Два беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы, заяўляе Мінабароны гэтай краіны.
Здарэнне адбылося 1 жніўня. Верталёты праводзілі вучэнні, пра якія беларускі бок загадзя паінфармаваў Польшчу. Аднак у раёне Белавежы яны заляцелі на тэрыторыю Польшчы. Верталёты ляцелі на вельмі нізкай вышыні, што ўскладніла працу польскіх радараў.
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак загадаў павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю і вылучыць дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку баявыя верталёты.
Пра інцыдэнт паінфармавалі NATO.
Таксама ў сувязі з гэтым здарэннем у МЗС Польшчы выклікаюць часовага паверанага ў справах Беларусі.
Фатаздымкі беларускіх верталётаў над польскай тэрыторыяй з'явіліся ў сацсетках у першай палове дня 1 жніўня
![Беларускія верталёты над польскай Белавежай / фота з ФБ-акаўнту Элізы Кавальчык](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/viertalioty-0108-2.jpg.webp?itok=Au7RU9Rt)
![Беларускія верталёты над польскай Белавежай / фота з ФБ-акаўнту Элізы Кавальчык](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/viertalioty-0108-3.jpg.webp?itok=L934NcVH)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.