Польскіх снайпераў заўважылі каля мяжы з Беларуссю

"Вячэрняя прагулка на свежым паветры" / twitter.com/DGeneralneRSZ/

"Вячэрняя прагулка на свежым паветры" / twitter.com/DGeneralneRSZ/

Польскіх снайпераў заўважылі каля мяжы з Беларуссю. Яны ўдзельнічаюць у яе патруляванні. "Вячэрняя прагулка на свежым паветры — для здароўя... Снайперы — майстры разведкі, навігацыі, працы са зброяй. Для іх характэрныя ўпэўненасць у сабе, цярпенне і праніклівасць", напісана ў Twitter Галоўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы.

Польшча ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю і Расіяй. З аднаго боку, трэба спыняць нелегальных мігрантаў (а яны нярэдка паводзяць сябе агрэсіўна), а з іншага — рыхтавацца да магчымых правакацый з удзелам вагнераўцаў. Толькі сёлета было зафіксавана да 16 тысяч спробаў перасячэння мяжы нелегальнымі мігрантамі, якія былі "выцесненыя ў Польшчу" з РБ і РФ. Варшава ўважліва сочыць за дзейнасцю ў Беларусі вагнераўцаў. Да мяжы з Беларуссю перакінутыя дадатковыя вайсковыя падраздзяленні, ствараюцца новыя.

Украінскі вайсковы эксперт Аляксей Арастовіч лічыць, што пагрозы ігнараваць не варта, паколькі яны могуць стаць рэальнасцю. У найгоршым выпадку вагнераўцаў, замаскаваных пад мігрантаў, можа цікавіць не Польшча, а Літва і Латвія, не выключае ён.

Міністр унутраных спраў Марыюш Камінскі заявіў, што Польшча, Літва і Латвія маюць намер зусім закрыць межы з Беларуссю, калі адбудзецца нейкі інцыдэнт з вагнераўцамі.

Польскіх снайпераў заўважылі каля мяжы з Беларуссю
twitter.com/DGeneralneRSZ/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі