Вагнераўцаў цікавіць не Польшча, а Вільня і Даўгаўпілс — Арастовіч

Вагнеравец навучае беларускіх вайскоўцаў / Telegram

Вагнеравец навучае беларускіх вайскоўцаў / Telegram

Украінскі вайсковы эксперт, былы дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч акрэсліў магчымыя пагрозы для Літвы і Латвіі з боку вагнераўцаў, якія з'явіліся ў Беларусі. Ён пагаджаецца з іншымі экспертамі наконт таго, што пагрозы пра "паход на Варшаву" ці іншую краіну NATO — гэта толькі інфармацыйная кампанія РБ і РФ. Але іх ігнараваць не варта, паколькі яны могуць стаць рэальнасцю. У найгоршым выпадку вагнераўцаў, замаскаваных пад мігрантаў, можа цікавіць не Польшча, а Вільня ці Даўгаўпілс, піша Delfi.

Абодва згаданыя гарады знаходзяцца недалёка ад мяжы з Беларуссю. У сітуацыі класічнай гібрыднай вайны на польскай мяжы маглі б пачацца правакацыі, якія адцягнуць на сябе ўвагу, а тым часам натоўпы бежанцаў з баевікамі "Вагнера" прарвуць беларуска-літоўскую і беларуска-латвійскую межы, і паспрабуюць патрапіць у Літву і Латвію.

Спыніць такую плынь уцекачоў будзе складана, а калі рабіць гэта з дапамогай зброі, то Латвія і Літва "будуць дрэнна выглядаць" — адрозніць вайскоўцам мігрантаў ад баевікоў будзе складана, мяркуе Арастовіч. Вагнераўцы ж будуць у цывільным "з аўтаматамі, схаванымі пад курткамі". Пры гэтым Расія будзе заяўляць, што не мае дачынення да гэтых падзей.

Аляксей Арастовіч падкрэслівае, што гэта самы небяспечны сцэнар, да якога трэба рыхтавацца. Таксама магчыма, што ніякіх рэальных дзеянняў супраць Польшчы, Літвы ці Латвіі вагнераўцы з Беларусі не пачнуць альбо на мяжы будуць адбывацца адносна дробныя правакацыі. Арастовіч упэўнены, што ўрады Латвіі, Літвы і Польшчы дастаткова сур'ёзна ставяцца да магчымых пагроз і войскі NATO гатовыя да розных сцэнароў развіцця падзей.

Эксперт ацэньвае атаку з Сувалкскага калідора як малаверагодную.

У Латвіі з-за прысутнасці вагнераўцаў у Беларусі чакаюць буйных правакацый на мяжы. Яшчэ раней пра гэта заявілі ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі