У Латвіі з-за прысутнасці вагнераўцаў у Беларусі чакаюць буйных правакацый

На латвійска-беларускай мяжы / EPA

На латвійска-беларускай мяжы / EPA

У Латвіі з-за прысутнасці вагнераўцаў у Беларусь чакаюць "больш буйных правакацый" на мяжы, якая ўжо працяглы час знаходзіцца пад ціскам нелегальнай міграцыі. Пра гэта заявіў былы камандуючы Латвійскімі Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Юрыс Маклакоў. Як піша Delfi, эксперт мяркуе, што байцы ПВК "Вагнер" адпраўлены з Расіі ў Беларусь з пэўнай мэтай. І ім, відаць, "давядзецца заплаціць нейкі выкуп" за спробу мецяжу ў РФ.

Пры гэтым Маклакоў не лічыць, што вагнераўцы паспрабуюць патрапіць у адну з краін NATO. "Не думаю, што гэтыя дзеянні будуць такімі моцнымі", — кажа ён. Аднак найхутчэй варта чакаць "праверкі, тэставання памежнікаў" з боку расійскіх наймітаў.

Былы камандуючы Латвійскімі Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі падкрэслівае, што армія гатовая да абароны краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі