Беларускую царкву ў Лондане прызналі найлепшым рэлігійным будынкам свету

Беларускую царкву ў Лондане прызналі найлепшым рэлігійным будынкам свету

На Сусветным архітэктурным фестывалі ў Амстэрдаме ў катэгорыі "Найлепшы рэлігійны будынак" перамагла беларуская уніяцкая царква ў Лондане.

Урачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў адбылася позна ўвечары ў чацвер у сталіцы Нідэрландаў. Відэа, як быў абвешчаны пераможца ў намінацыі за найлепшы рэлігійны будынак, размясціла на сваім акаўнце ў Фэйсбуку кампанія Spheron Architects, якая выступала аўтарам праекта беларускай царквы.

Царква святога Кірылы Тураўскага пабудаваная каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 2016 годзе. Гэта першы драўляны храм у Лондане з 1666 года. Царква служыць храмам-помнікам ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. 

​Штогадовы Сусветны архітэктурны фестываль — адна з найважнейшых архітэктурных імпрэзаў у свеце. На ім уручаюць прэміі ў 24 намінацыях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі