Беларускую цяжкаатлетку пазбавілі "бронзы" Алімпіяды-2012

Беларускую цяжкаатлетку пазбавілі "бронзы" Алімпіяды-2012

Беларускую цяжкаатлетку Ірыну Кулешу пазбавілі бронзавага медаля Лонданскай Алімпіяды 2012 год, піша "Прессбол". Адпаведнае рашэнне прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). У допінг-пробе нашай суайчынніцы знайшлі турынабол і станазалол.

На Алімпіядзе-2012 Кулеша заваявала бронзавы медаль у катэгорыі да 75 кг. Цяпер наша суайчынніца мусіць у самы кароткі тэрмін вярнуць медаль і дыплом.

Раней паведамлялася, што МАК ануляваў вынік, які паказала Кулеша на Гульнях-2008 у Пекіне, дзе яна стала чацвёртай. У яе допінг-пробах з той Алімпіяды знайшлі турынабол.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі