Беларусь не пералічвае антыдопінгавы ўнёсак у WADA, спасылаючыся на санкцыі

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA, ілюстрацыйнае фота

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA, ілюстрацыйнае фота / Reuters

Беларусь не пералічвае штогадовы ўнёсак у Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA), бо гэтаму перашкаджаюць санкцыі, накладзеныя на беларускія банкі. Пра гэта на міжнародным антыдопінгавым форуме "Чысты спорт без межаў" заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

"Прысутнічаюць санкцыі ў банкаўскай сферы, якія не дазваляюць праводзіць плацяжы унёскаў у Сусветнае антыдопінгавае агенцтва", — цытуе ТАСС яго словы.

Намеснік міністра Аляксандр Баравуля таксама заявіў пра тэхнічныя цяжкасці: "Як пераводзіць, калі ёсць санкцыі да банкаў?"

Паводле інфармацыі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, летась Беларусь мусіла выплаціць WADA 46 032 долары, сёлета — 49 340 долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі