US Open пасля скаргі Bild прыбраў сцягі Беларусі і Расіі

Тэніс, ілюстрацыйнае фота

Тэніс, ілюстрацыйнае фота

У Нью-Ёрку праходзіць адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open) — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Усе гэтыя турніры пасля 24 лютага 2022 года адмовіліся ад дзяржаўнай сімволікі Расіі і Беларусі.

Тым не менш карэспандэнт Bild Себасцьян Кайзер заўважыў дзяржаўныя сцягі РФ і РБ. Сімволіка прысутнічала ва ўнутранай сістэме Асацыяцыі тэніса ЗША (USTA), якой карыстаюцца ўдзельнікі US Open і журналісты.

На старонках Данііла Мядзведзева і Андрэя Рублёва стаяў расійскі сцяг, каля імя Арыны Сабаленкі — чырвона-зялёны. Таксама ў сістэме быў даступны і пошук па краіне — Расія ці Беларусь. Агулам у адзіночным разрадзе US Open гуляюць 17 расіян і тры беларускі.

Кайзер звярнуўся з запытам у USTA. Амерыканская асацыяцыя адразу выдаліла дзяржсімволіку РФ і РБ. Іх з'яўленне патлумачылі памылкай супрацоўніка, які загрузіў састарэлы файл.

Ва USTA запэўніваюць, што ўнутраная сістэма ніяк не звязаная са знешнім сайтам турніру, а там дзяржсімволікі РФ і РБ няма.

US Open пасля скаргі Bild прыбраў сцягі Беларусі і Расіі
Так выглядала старонка ва ўнутранай сістэме US Open / Bild

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі