Беларусы і беларускі сталі радзей разводзіцца. Але гэта яшчэ не ўсё
"Love is"
За апошнія некалькі гадоў у Беларусі стала менш разводаў, вынікае са статыстыкі, апублікаванай Белстатам.
Калі ў 2020 годзе было больш за 35 тысяч разводаў, то ў 2023-м — 33,9 тыс. Але і зарэгістраваных шлюбаў таксама стала заўважна менш. Калі ў 2015 годзе ў Беларусі зарэгістравалі больш за 82 тысячы шлюбаў, то ў 2023-м — крыху больш за 56 тысяч. Менш за ўсё шлюбаў было зарэгістравана ў 2020 годзе — 50 тысяч.
Узрост, у якім беларусы і беларускі бяруць шлюб, павышаецца. За 8 гадоў сярэдні ўзрост для мужчын і жанчын павялічыўся амаль на год. Цяпер мужчыну, які ўпершыню ўступае ў шлюб — 28,8 гадоў, а жанчыне — 26,5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.