Беларусы выйграюць у Кубку Дэвіса ў егіпцян з лікам 2:0
Беларусы пасля першага дня выйграюць у Кубку Дэвіса ў егіпцян з лікам 2:0. Тэнісны матч другой групы Еўра-Афрыканскай зоны праходзіць у Каіры. Першы адзіночны паядынак Ягор Герасімаў выйграў у Карыма-Махамеда Маамуна — 6:2, 6:3, 6:1. Адзначым, што ў рэйтынгу беларус займае 173-е месца, яго сапернік — 420-е.
Ілья Іванашка (367) у цяжкім паядынку вырваў перамогу ў Махамеда Сафвата (273) — 5:7, 6:0, 3:6, 7:6, 7:5. Гульня працягвалася 4 гадзіны 20 хвілін!
5 сакавіка пройдзе парны паядынак, у якім можа і вырашыцца лёс матчу. У ім згуляюць Сяргей Бетаў, Аляксандр Буры і Шэрыф Сабры, Карым-Махамед Маамун.
Уладзімір Валчкоў і Ягор Герасімаў. Архіўнае фота: БЕЛТА