Белстат аб пераносе публікацыі дадзеных па смяротнасці: "Без каментароў”

Чыноўнікі ўсё яшчэ хаваюць смяротнасць па мінулым годзе / Еўрарадыё
Чыноўнікі ўсё яшчэ хаваюць смяротнасць па мінулым годзе / Еўрарадыё

Інфармацыя пра колькасць памерлых за 2020 год жыхароў Беларусі года павінна была з'явіцца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта 17 траўня. Але за дзень да публікацыі тэрмін змянілі на нявызначаны: цяпер там напісана, што публікацыя будзе "па меры гатоўнасці".

Адкладзеная і публікацыя дадзеных па міграцыі насельніцтва. Лічба па натуральным руху насельніцтва, якая ўключае смяротнасць і міграцыю, ужо апублікаваная, таму, ведаючы дадзеныя па міграцыі, можна было б вылічыць смяротнасць. Але дзе там.

Белстат о переносе публикации данных по смертности: “Без комментариев”
Інфармацыйная сістэма Белстата / Еўрарадыё

Еўрарадыё датэлефанавалася да начальніка Галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Белстата Таццяны Бабук, каб даведацца, што перашкодзіла апублікаваць дадзеныя.

Еўрарадыё: Ці можна назваць хаця б прыкладную дату, калі лічбы па смяротнасці і міграцыі насельніцтва ў 2020 годзе будуць гатовыя?

Таццяна Бабук: Не, нічым не магу дапамагчы.

Еўрарадыё: Чаму публікацыя зноў адкладзеная?

Таццяна Бабук: Без каментароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі