Белстат: у траўні ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю
У траўні 2020-га ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю. Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта, цэны на тавары і паслугі знізіліся на 0,1%. Адзначаецца, што харчовыя тавары патаннелі за месяц на 0,6%.
Пры гэтым, калі параўноўваць кошты на харчовыя тавары са снежнем мінулага года, то сёлета адбылося падаражанне на 2,8%. Што да нехарчовых тавараў, то яны ў траўні падаражалі на 0,4%, а за пяць месяцаў года — на 3,2%. Платныя паслугі ў студзені-траўні 2020-га выраслі на 3,8%, а ў мінулым месяцы патаннелі на 0,03%.
belstat.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.