"Бетоназмяшальнікі ходзяць" — жыхар Асіповіч пра будоўлю лагера для вагнераўцаў
"Вагнер" у Растове / AFP
— Бетоназмяшальнікі ходзяць. А так, там практычна нічога няма. Прынамсі нічога маштабнага не відаць, — расказвае Еўрарадыё жыхар Асіповіч, які пражывае недалёка ад вайсковай часткі, дзе меркавана будзе размяшчацца лагер для байцоў ПВК "Вагнер".
Выснову, што тут пачаліся будаўнічыя работы, можна зрабіць на падставе спадарожнікавых здымкаў. 27 чэрвеня мы заўважылі на тэрыторыі часткі новабуды, якіх 14 чэрвеня яшчэ не было, і вырашылі праверыць, ці праўдзівыя нашы здагадкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.