Беларус-вагнеравец: што будзе, калі ў Беларусь зойдзе калона з Польшчы?
Беларус-вагнеравец / Скрыншот з відэа
Беларус-вагнеравец (пазыўны "Брест", ураджэнец Магілёўшчыны), інструктар па цяжкім узбраенні, у відэазвароце, апублікаваным тг-каналам беларускіх сілавікоў, расказаў пра ПВК "Вагнер", "паход на Маскву" і яго прычыны, пра цяперашнюю сітуацыю. Паводле яго слоў, вагнераўцы "раззброіліся" і займаюцца выключна навучаннем, чакаюць, калі вырашыцца іх лёс.
"ПВК "Вагнер" працягвае працаваць у спакойным сваім рэжыме. Адкрываецца новы накірунак — Рэспубліка Беларусь... Нейкая частка супрацоўнікаў будзе працаваць у Беларусі, — кажа ён. — ...Канешне, цікава было б працаваць у Беларусі. Я шчыра перажываю за павышэнне баяздольнасці [сілавікоў] у Беларусі".
Вагнеравец гаворыць, што ёсць мэта, каб "спецы беларускія" пераймалі вопыт ПВК "Вагнер". У другім відэароліку ён тлумачыць, для чаго гэта ім патрэбна.
"ПВК "Вагнер" калонай зайшлі ў Расію, а што будзе, калі ў Беларусь зойдзе калона з Польшчы не менш падрыхтаваных байцоў? — кажа інструктар. — Што вы будзеце рабіць? Пра гэта мы і будзем у будучым размаўляць, як да гэтага рыхтавацца: маральна, фізічна".
Фактычна вагнеравец пацвердзіў, што галоўнай небяспекай рэжым Лукашэнкі бачыць вяртанне на радзіму беларускіх добраахвотнікаў. І вагнераўцаў запрасілі ў нашу краіну для навучання сілавікоў, якія не маюць баявога вопыту. Баявік згадвае і выбары 2024 года ў Беларусі, да якіх ідзе падрыхтоўка.
Для вагнераўцаў ужо арганізуецца база ў Асіповічах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.