Ключавыя словы — "законная юрысдыкцыя". Што Лукашэнка прапанаваў Прыгожыну?

"Вагнераўцаў" у любым выпадку адправяць на фронт / AFP via Getty Images
"Вагнераўцаў" у любым выпадку адправяць на фронт / AFP via Getty Images

Па словах Яўгена Прыгожына, "вагнераўцы" пайшлі на "Марш справядлівасці" праз патрабаванне заключаць кантракты з Мінабароны Расіі. Гэта пагражала знішчэннем вайсковай кампаніі.

Ізноў жа, па словах Прыгожына, цяпер праблема вырашаная. А вырашыць яе дапамог Аляксандр Лукашэнка, які "прапанаваў знайсці шляхі для далейшай працы ПВК "Вагнер" у законнай юрысдыкцыі". Выглядае на тое, што праблема "вырашаная" наступным чынам. ПВК "Вагнер" атрымае беларускую "прапіску" і працягне ваяваць ва Украіне. Так патрабаванне заключаць кантракты з Мінабароны РФ адпадае само сабой.

Гэтая версія грунтуецца на тым, што словы "законная юрысдыкцыя" Прыгожын сказаў у сваім 11-хвілінным звароце не проста так. Не дужа сур'ёзная падстава для сур'ёзных высноваў, але.

У выпадку, калі наша версія пацвердзіцца, "25 тысяч вагнераўцаў" у Беларусі знаходзіцца не будуць. Максімум — тут з'явіцца яшчэ адна-дзве трэніровачныя базы. І дадатковага ціску з поўначы на Украіну не будзе таксама — найміты будуць ваяваць на поўдні.

Але дэ-юре глыбіня ўдзелу Беларусі ў вайне істотна павялічыцца. З'явяцца новыя законныя вайсковыя цэлі на нашай тэрыторыі — лагеры расійскіх наймітаў у Беларусі. А таксама не выключана, што знойдуцца грамадзяне Беларусі, якія захочуць далучыцца да іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі