Прыгожын пераедзе ў Беларуь не адзін, а са сваёй ПВК?

Яўген Прыгожын
Яўген Прыгожын

У расійскіх тг-каналах пішуць, што Яўген Прыгожын пераедзе ў Беларусь не адзін. Разам з ім беларускую прапіску нібыта атрымае ўся ПВК "Вагнер". Яна будзе пераведзеная на поўдзень Беларусі — да мяжы з Украінай.

Фармальна — каб ахоўваць мяжу. Але дэ факта вагнераўцы (па словах Прыгожына, іх 25 тысяч) будуць там пастаяннай пагрозай для Кіева і прымусяць прымаць захады для абароны ад паўторнага расійскага ўварвання з беларускай тэрыторыі.

Нібыта менавіта такі вынік прынеслі перамовы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, якія прайшлі 24 чэрвеня.

Але ёсць довад і супраць гэтай версіі. Вагнераўцы сёння патрэбныя Крамлю на ўкраінскім фронце, і без іх сітуацыя там істотна ўскладніцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі