Больш за 6 000 беларусаў сутыкнуліся летась з палітычнымі рэпрэсіямі

Беларускія суды прызначылі летась "палітычным" больш за 2 тысячы арыштаў, ілюстрацыйнае фота

Беларускія суды прызначылі летась "палітычным" больш за 2 тысячы арыштаў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, канстатуюць праваабаронцы. За мінулы год з пераследам па палітычных матывах сутыкнуліся не менш як 6386 чалавек. З іх амаль 4500 асудзілі па адміністрацыйных справах.

Больш за ўсё затрыманняў, пра якія вядома праваабаронцам, было ў Мінску і Мінскай вобласці — 1 535 чалавек. Наступныя ў антырэйтынгу па колькасці затрыманняў ідуць Гомельская і Гродзенская вобласці — 1 345 і 1 023 чалавекі адпаведна.

Летась у краіне адбылося каля 4,5 тысяч судоў па "палітычных" артыкулах. Было прызначана 1822 штрафы. Таким чынам суды сабралі для бюджэту каля 466 тысяч долараў. Акрамя таго, суддзі прызначылі мінімум 2005 арыштаў. У выніку беларусы правялі за свае погляды ў ізалятарах мінімум 22 988 сутак (амаль 64 гады). Спыненыя былі (з розных прычынаў) толькі 38 такіх справаў.

Праваабаронцы таксама нагадваюць, што для "палітычных" арыштантаў у камерах часовых ізалятараў па-ранейшаму ствараюцца "спецыяльныя" умовы. Людзям не выдаюць сродкаў гігіены, зменнае адзенне і пасцельную бялізну. Іх не выводзяць ні ў душ, ні на свежае паветра.

Более 6 000 белорусов столкнулись в прошлом году с политическими репрессиями
Сярод пацярпелых ад пераследу па палітычных матывах амаль 2 тысячы жанчын / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі