Брамнік хакейнай зборнай Чэхіі трапіў у вар'ятню
Брамнік хакейнай зборнай Чэхіі трапіў у вар'ятню, інфармуе hokej.cz. 26-гадовы Патрык Бартошак прызнаўся, што праблемы з псіхікай прымусілі яго перарваць спартыўную кар'еру. Але яшчэ да гэтага з'явіліся праблемы ў асабістым жыцці. Бартошак стаў злоўжываць алкаголем. Самы высокааплатны хакеіст чэшскага першынства развітаўся са сваім клубам "Тршынец".
У сваёй заяве брамнік прызнаецца, што атрымаў прапанову ад аднаго з клубаў КХЛ. Аднак ён зрабіў выбар на карысць лячэння.
"У мяне вельмі цяжкі час, я хацеў бы выбачыцца перад вамі, — кажа Патрык Бартошак. — Я цвёрда веру, што пераадолею ўсё і хутка вярнуся ў хакей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.