Брэсцкае "Дынама" зноў стала лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі
Брэстаўчане адолелі футбалістаў "Мінска" з мінімальным лікам 1:0.
20 красавіка прайшоў апошні матч другога тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. У Брэсце мясцовае "Дынама" прымала ў сябе "Мінск". Гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць гаспадароў. Гол на 37- хвіліне забіў Кірыл Прамудраў. Гэта ўжо другая перамога брэстаўчан у сезоне: у першым туры "Дынама" абыграла ў гасцях жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ".
Цяпер у брэсцкага "Дынама" 6 ачкоў з 6 магчымых. Столькі ж мае барысаўскі БАТЭ, якія ў другім туры на выездзе выйграў у мінскага "Дынама" — 2:0.
Нагадаем, што астатнія паядынкі другога тура завяршыліся ўнічыю. Наваполацкі "Нафтан" і мікашэвіцкі "Граніт" згулялі з лікам 0:0. Такім самым быў і вынік сустрэчы "Гомеля" і "Нёмана". З лікам 1:1 завяршыліся дуэлі паміж "Слуцкам" і "Тарпеда-БелАЗ", мазырскай "Славіяй" і салігорскім "Шахцёрам", а таксама бабруйскай "Белшынай" і "Віцебскам".
Становішча камандаў пасля двух тураў:
1. "Дынама" (Брэст) — 6 ачкоў (розніца мячоў — 4-1)
2. БАТЭ — 6 (3-0)
3. "Шахцёр" — 4 (3-1)
4. "Гомель" — 4 (2-0)
5. "Віцебск" — 2 (2-2)
6. "Граніт" — 2 (1-1)
7. "Нафтан" — 2 (0-0)
8. "Нёман" — 2 (1-1)
9. "Славія" — 1 (1-2)
10. "Белшына" — 1 (1-3)
11. "Тарпеда-БелАЗ" — 1 (2-4)
12. "Дынама" (Мінск) — 1 (1-3)
13. "Слуцк" — 1 (1-3)
14. "Мінск" — 1 (0-1).
Трэці тур чэмпіянату пачнецца 25 красавіка. У гэты дзень сустрэнуцца наступныя пары: "Нёман" — "Белшына", БАТЭ — "Гомель", "Шахцёр" — "Дынама" (Мінск), "Мінск" — "Слуцк", "Граніт" — "Дынама" (Брэст).
На 26 красавіка прызначаны матч паміж "Віцебскам" і "Нафтанам". А завершыцца тур 27 красавіка сустрэчай "Тарпеда-БелАЗ" і "Славіі".
Фота — mordenminorsoccer.com