Брэсцкаму кікбаксёру, затрыманаму ў Маскве, пагражае экстрадыцыя ў Беларусь
У Маскве затрымалі беларускага майстра спорту па кікбоксінгу Яўгена Шабалюка, піша Tribuna.com. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.
Шабалюк удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту ў Брэсце 9 жніўня. 11 жніўня яго затрымалі людзі ў балаклавах і даставілі ў Ленінскае РАУС Брэста. Там яго збілі, а потым выпусцілі без пратакола. Пасля гэтага спартовец вырашыў з'ехаць з Беларусі.
На працягу апошняга месяца ў кватэрах яго родных і блізкіх адбыліся ператрусы. Роднага брата Шабалюка асудзілі на тры гады пазбаўлення волі за пагрозу прымянення гвалту супраць міліцыянта.
Яўген Шабалюк — кандыдат у майстры спорту па боксе, майстар спорту па кікбокіснгу, прызёр Кубка Беларусі па боксе і кікбоксінгу, пераможца адкрытага Кубка Літвы і Латвіі па кікбоксінгу.
Як распавядалася раней, напрыканцы студзеня ў Маскве быў затрыманы яшчэ адзін кікбаксёр — Аляксей Кудзін. На яго ў Беларусі пачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў Маладзечне. Яму таксама пагражае экстрадыцыя на радзіму. Кудзін папрасіў у Расіі палітычнага прытулку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.