Затрыманы ў Маскве беларус Аляксей Кудзін просіць палітычнага прытулку ў Расіі
Затрыманы ў Маскве спецназам ФСБ беларус Аляксей Кудзін просіць палітычнага прытулку ў Расіі, паведамляе "Трыбуна". Байца змешаных адзінаборстваў чакае экстрадыцыя ў Беларусь і суд за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах. У яго абарону выступаюць беларускія і расійскія спартсмены. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці даслаў ліст генпракурору Расіі, міністру ўнутраных спраў РФ, упаўнаважанаму па правах чалавека і г. д., які падпісалі больш за 300 спартсменаў. Яны просяць не адпраўляць Кудзіна ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.