У Маладзечне аштрафавалі за мітынг 10 жніўня чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна

У Маладзечне аштрафавалі за мітынг 10 жніўня чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна

8 кастрычніка ў Маладзечне аштрафавалі за мітынг 10 жніўня Аляксея Кудзіна, байца змешаных адзінаборстваў, чэмпіёна свету. Як паведамляе "Рэгіянальная газета", суд прызнаў яго вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Штраф складае 675 рублёў (25 базавых велічынь).

Кудзін быў затрыманы ў Маладзечне 10 жніўня. Ён знаходзіўся ў раёне цэнтральнай плошчы, калі сілавікі пачалі разганяць пратэстоўцаў. У выніку 35-гадовы спартсмен апынуўся ў ізалятары ў Жодзіне. Была пагроза, што могуць распачаць крымінальную справу па артыкуле "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Нібыта, Аляксей Кудзін аказаў супраціўленне пры затрыманні. Відаць, пакаранне абмежавалася адміністрацыйнай справай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі