Будуць судзіць службовых асоб, якія адказвалі за прафілактыку ў сям'і Таратутаў
На месцы забойства хлопчыка
Генпракуратура працягвае расследаваць крымінальную справу на службовых асоб, якія павінны былі займацца прафілактыкай у сям'і Таратутаў. Яна вылучана ў асобную вытворчасць. Пакуль невядома, хто фігуранты справы і якія меры адносна іх прынялі.
Дзяржабвінаваўца па справе аб забойстве трохгадовага Сямёна Таццяна Гракун кажа, што падставай для распачацця справы стала бяздзейнасць службоўцаў.
Сям'я Таратутаў са Слуцка трапіла ў поле зроку сацыяльных службаў яшчэ ў 2020 годзе, у 2021-м ужо было вядома пра траўмы на целе хлопчыка. Камісія з медыкаў, педагогаў і міліцыі вырашыла скіраваць дзіця ў бальніцу, але яго маці Анастасія адмовілася аддаваць Сямёна ўрачам.
Таратуты забілі свайго маленькага сына Сямёна ў пачатку 2023 года на вачах у яго брата. 19 кастрычніка ў судзе Слуцкага раёна 48-гадовы Аляксандр Таратута асуджаны на смяротнае пакаранне. 37-гадовая Анастасія Таратута адправіцца ў калонію строгага рэжыму на 25 гадоў. Яе чакае і лячэнне ад алкагалізму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.