Вынесены прысуд за забойства 3-гадовага сына: бацьку — расстрэл

Анастасія і Аляксандр Таратуты

Анастасія і Аляксандр Таратуты / sb.by

19 кастрычніка ў судзе Слуцкага раёна вынеслі прысуд бацькам, якія забілі трохгадовага сына. 48-гадовы Аляксандр Таратута асуджаны на смяротнае пакаранне. 37-гадовая маці хлопчыка Анастасія Таратута адправіцца ў калонію строгага рэжыму на 25 гадоў. Яе чакае і лячэнне ад алкагалізму. Прысуд цалкам адпавядае запыту пракурора.

Таратуты забілі свайго маленькага сына Сямёна ў пачатку 2023 года на вачах у іншых сваіх дзяцей. У матэрыялах справы гаворыцца, што абвінавачаныя, "будучы п'янымі, на глебе непрыязных адносін да свайго сына нанеслі рукамі, нагамі, цвёрдым тупым прадметам не менш за дзевяць удараў, з якіх не менш за сем — па галаве". Ад збіцця хлопчык памёр на месцы. Муж і жонка не толькі білі дзіця. Раней у судзе адглядалі відэа, якое здымалі самі абвінавачаныя, — як дражнілі галоднага хлопчыка ежай. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала іх адэкватнымі.

Траіх дзяцей ва ўзросце 1, 4 і 13 гадоў пасля арышту бацькоў адправілі ў прытулак.

Вынесены прысуд за забойства 3-гадовага сына: бацьку — расстрэл
Вынесены прысуд за забойства 3-гадовага сына: бацьку — расстрэл

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі