Былую дзіцячую паліклініку ў Мінску перадалі КДБ

Дзіцячую паліклініку перадалі КДБ

Дзіцячую паліклініку перадалі КДБ / intelligenceby.org

У распараджэнне КДБ перадалі будынак былой дзіцячай паліклінікі №10 у Мінску. Гэта высветлілі высветлілі расследвальнікі Digital Intelligence Team і BelPol.

Філіял 10-й дзіцячай паліклінікі ў 2017 годзе зачынілі на рамонт. Аднак ніякага рамонту там не рабілі. А ў снежні 2020-га намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Аляксандр Гарусаў падпісаў дакументы на рэканструкцыю будынка паліклінікі пад аб’ект іншага прызначэння.

Пад патрэбы КДБ рэканструкцыю будынка зрабілі за два з паловай гады. Згодна з рэсурсам адкрытых закупак, каштавала яна не менш за 1,3 мільёна долараў.

Як выявілі "Кіберпартызаны", Гарусаў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Шклове. Цяпер мужчына працуе намеснікам дырэктара па бяспецы на адным з беларускіх прадпрыемстваў. Гэтая кампанія плануе адкрыць завод па перапрацоўцы рыбы ў Свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск". Жонка Гарусава Іна — сястра Ліліі, жонкі Віктара Лукашэнкі. Таксама вядома, што Іна Гарусава працуе ў ААЦ, а іх сям'я неаднаразова ездзіла на адпачынак з сям’ёй Віктара Лукашэнкі.

Рэканструяваны будынак КДБ мае восем кабінетаў на 12 чалавек, памяшканне дзяжурнага, прыбіральню і кабінэе для наведнікаў на першым паверсе. На другім паверсе размяшчаюцца сем кабінетаў на дзевяць чалавек, два пакоі адпачынку, душавы пакой з пакоем для пераапранання. У падвале — тры кладоўкі і душ. Уздоўж будынка размяшчаюццаа 25 відэакамаеў — 14 на будынку і 11 вулічных.

Аўтары расследавання апублікавалі дакументы і схемы рэканструкцыі былой паліклінікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі