Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак зноў у Мінску (фота)
Прайшоў чарговы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЗША. Мерапрыемства адбылося 12 кастрычніка ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Прэс-служба МЗС нашай краіны інфармуе, што беларускі бок узначальваў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, амерыканскі — старшая службовая асоба бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамэнта ЗША, былы амбасадар Злучаных Штатаў у Беларусі Майкл Козак (ён працаваў у нашай краіне ў 2000-2003 гадах). У мерапрыемстве ўдзельнічалі дэпутаты, дыпламаты, чыноўнікі, сілавікі. Прысутнічала часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур.
Быў абмеркаваны "шырокі спектр пытанняў па тэматыцы правоў чалавека", а таксама тое, як яны выконваюцца ў Беларусі і ЗША. Гаворка ішла і пра ўзаемадзеянне па тэматыцы правоў чалавека з міжнароднымі арганізацыямі.