Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ўсё ж пройдзе ў Беларусі і Латвіі

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ўсё ж пройдзе ў Беларусі і Латвіі

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ўсё ж пройдзе ў Беларусі і Латвіі, паведамляе прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакею. Існавала верагоднасць, што ў наступным годзе сусветнае першынство прымуць швейцарцы, але яны адмовіліся. Справа ў тым, што з-за каранавіруса сёлета ў Швейцарыі не прайшоў чэмпіянат свету, і турнір маглі зрушыць на год наперад. А ў 2021-м яго гаспадарамі мусілі быць Мінск і Рыга. Як бачым, нічога не змянілася.

Сусветнае першынство пройдзе ў траўні 2021-га. Для беларускай зборнай яно будзе першым пасля вяртання ў эліту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі