ІІХФ пакінула хакейныя зборныя Беларусі і Расіі ў міжнародным "бане"

Хакейная зборная Беларусі застанецца ў міжнародным "бане" / sport5.by
Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) не дазволіла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2026 года. Расіяне ўжо заявілі, што будуць аспрэчваць гэтую пастанову.
Таксама ІІХФ паведаміла, што расійская каманда прапусціць і чэмпіянат свету 2025 года. Гэтае рашэнне было прынята падчас пасяджэння Савета ІІХФ у Лазане.
Хакейныя зборныя Беларусі і Расіі былі адхіленыя ад міжнародных турніраў у лютым 2022 года. Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з шырокамаштабным расійскім нападам на Украіну, які падтрымаў рэжым Лукашэнкі. Старшыня ІІХФ Люк Тардзіф выказваў надзею, што каманды змогуць вярнуцца ў міжнародныя спаборніцтвы бліжэйшым часам. "Гэта будзе азначаць заканчэнне вайны. Але вярнуць іх занадта рана — гэта не будзе добра", — казаў спартовы функцыянер.
Чэмпіянат свету 2025 года прымуць Швецыя і Данія, а 2026 года — Швейцарыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.