Ціханоўскую запрасілі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі

Святлана Ціханоўская / https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya/
Святлана Ціханоўская / https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya/

Святлану Ціханоўскую запрасілі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі. “Гэта добрая нагода прыцягуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў, і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду”, — кажа яна.

У той жа час дыпламатычныя прадстаўнікі афіцыйнага Мінска, як і Расіі, на цырымонію запрошаныя не былі

Уручэнне Нобелеўскіх прэмій пройдзе 10 снежня ў Стакгольме.

Сёлета беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру (ён знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года). "Нобель замучаўся пераварочвацца ў труне" — такі быў ганебны каментар прэс-сакратара МЗС РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі