У МЗС Беларусі пракаментавалі прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру Бяляцкаму

Прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз / mfa.gov.by
Прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз / mfa.gov.by

У МЗС Беларусі пракаментавалі прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру беларускаму праваабаронцу і палітвязню Алесю Бяляцкаму. У адказ на пытанне ria.ru, там заявілі, што ў апошнія гады шэраг рашэнняў Нобелеўскага камітэта настолькі палітызаваныя, што "Нобель замучаўся пераварочвацца ў труне". 

"Але гэта іх кухня і іх сумленне, мы не хочам у гэта залазіць і нешта каментаваць, кажа прэс-сакратар Анатоль Глаз. — Мы проста на пэўным этапе страцілі да гэтага ўсякі інтарэс".

Дзяржаўныя СМІ Беларусі маўчаць.

7 кастрычніка стала вядома, што беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Ён знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. Лаўрэатаў сёлета трое: акрамя Бяляцкага гэта расійскі цэнтр "Мемарыял" і ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў. Дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілу Падаляку не спадабаўся такі выбар. Украінскія СМІ называюць Бяляцкага праваабаронцам, але не пішуць, што ён палітвязень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі