ЦВК: На прэзідэнцкіх выбарах перамог Лукашэнка, у яго 83,49%

ЦВК: На прэзідэнцкіх выбарах перамог Лукашэнка, у яго 83,49%

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, у яго 83,49%. Папярэднія вынікі ўначы са спазненнем паведаміў Цэнтрвыбаркам.

Актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч набрала 4,42%, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч — 3,32%, лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч — 1,67%. Супраць усіх прагаласавалі 6,40% (у Мінску — 20,6%).

У Мінску Лукашэнка набраў 65,58%, Караткевіч — 6,99%, Гайдукевіч — 3,35%, Улаховіч — 2,74%.

Канчатковыя вынікі выбараў агучаць 16 кастрычніка.

Як паведамляла Еўрарадыё, у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах 6-10 кастрычніка паўдзельнічалі 36,05% выбаршчыкаў (гэта рэкордная лічба). Выбары адбыліся ўжо да 12-й гадзіны 11 кастрычніка, калі яўка склала 51,2%, а выніковая яўка — 87,2%.

Фота: ria.ru

ЦВК: На прэзідэнцкіх выбарах перамог Лукашэнка, у яго 83,49%

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі