Цяжкі год? Што прадказваюць Беларусі інтэрнэт-варожкі і анлайн-ведзьмакі

Што прадказваюць нам у 2023-м? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Што прадказваюць нам у 2023-м? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Рэпрэсіі, вайна, сусветны крызіс — 2020-я дораць нам столькі нявызначанасці, што некаторым хочацца атрымаць як мага больш выразны адказ на пытанне "што будзе далей?" І атрымліваць яго можна па-рознаму: хтосьці ўважліва слухае аналітыкаў і экспертаў, іншыя — пазіраюць на расклады таро пра будучыню. На жаль, сёння ўзровень спраўджвання прагнозаў што ад аналітыкаў, што ад таролагаў прыблізна аднолькавы.

Мы вырашылі зэканоміць ваш час і коратка расказваем, якія прагнозы і прароцтвы на 2023 год для Беларусі даюць інтэрнэт-варожкі і анлайн-ведзьмакі. Ці верыць ва ўсё гэта (як, напрыклад, словам Лукашэнкі ці расійскаму ТБ) — справа ваша, але не забывайцеся і на здаровы сэнс.
 

Цяжкі год. Так, ізноў

Таролаг-прафайлер Таніта Якімовіч вядзе канал TarotGames. Робячы расклад на 2023 год для Беларусі, яна адразу кажа, што "сітуацыя, вядома, невясёлая".

"Мы бачым такую досыць змрочную карціну... з аднаго боку, яна змрочная, з другога — ёсць надзея. [ ... ] Вельмі цяжкі перыяд, фактычна гэта праходжанне праз самае страшнае, праз самыя цёмныя куткі", — прадракае Таніта, раскладаючы карты.

Па словах таралагіні, калі параўноўваць з падзеямі апошніх гадоў, наперадзе нас чакае "самы цёмны перыяд, таму што тут ужо пачнецца гульня даволі сур'ёзная і даволі жорсткая". Пры гэтым, кажа Таніта, цяжкім будзе ўвесь 2023-і.

"Таму што так ці інакш, пэўныя падзеі паўплываюць на тое, што неяк пачнецца ўраўнаважвацца. Прынамсі, у некаторых сферах. Адчуванне раўнавагі пачне вяртацца, але не адразу", — дадае яна.

Тяжёлый год? Что предсказывают Беларуси интернет-ведуньи и онлайн-колдуны
Такія вось галасы арканаў выпалі ў Аляксандра / скрыншот відэа

Напружаным месяцам, па прадказанні Аляксандра, будзе сакавік: удакладняе ён гэта і на картах, і рунамі, і адмысловымі прадказальнымі табліцамі. Ключавым жа, па яго словах, будзе красавік — тады будуць "весткі, якія зменяць увесь стан рэчаў". Пры гэтым негатыўныя. Але на той жа красавік Аляксандр прадракае нейкія дамоўленасці і, магчыма, "змрочны саюз" — маючы на ўвазе рызыку яшчэ большага паглыблення інтэграцыі з Расіяй.

Раз карты таро не прадказваюць нічога добрага, даведаемся, што кажуць гараскопы. Таццяна Калініна, кіраўніца школы прагнозаў "Альфа", спецыяльна вырахавала перамяшчэнне планет для нашай краіны.

"Агульныя тэндэнцыі наступныя: яны дзеляць 2023 год на дзве паловы. Усё, што будзе да 25 жніўня 2023 года, гэта яшчэ туды-сюды, а тое, што будзе пасля — гэта... нешта", — папярэджвае астролаг.

У першую палову года, кажа Таццяна, будзе ўмацоўвацца рэжым, а міжнародныя сувязі Беларусі будуць разарваныя, у тым ліку чакаюцца і новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Кажа прадказальніца невыразна — і просіць прыняць гэта, улічваючы тое, што знаходзіцца ў Беларусі.

"Пасля 25 жніўня 2023-га усе будуць зноў сачыць за Беларуссю. "Што ж там такое?" — будуць ва ўсім свеце гаварыць. Чаму гэта адбываецца? У перыяд Цяльца ўсе лагны актывізуюцца, па маім вопыце гэта адбываецца ў страшныя перыяды: напад на краіну, пераварот... усякія грамадска-палітычныя ўзрушэнні. Ёсць прыкметы, што Беларусь будзе знаходзіцца ў стане вострай барацьбы", — папярэджвае астролаг.

Тяжёлый год? Что предсказывают Беларуси интернет-ведуньи и онлайн-колдуны
Астролаг гаворыць невыразна: нават прадказальнікі будучыні не хочуць праблем з сілавікамі / скрыншот відэа

Але "ўзрушэнні" — гэта яшчэ не ўсё. Са жніўня 2023-га гараскоп прадракае Беларусі... атрыманне новых тэрыторый, але там шмат туманнага. Ёсць два перыяды, у якія яна заклікае "ўсю нацыю маліцца": з 24 снежня 2022-га па 14 студзеня 2023-га, і другі — з 3 лютага па 19 жніўня. Тады, па яе словах, "усё можа пачацца з вялікай доляй верагоднасці".
 

Лукашэнка сыдзе? А калі скончыцца вайна?

Па вопыце мінулых гадоў, самыя аптымістычныя прадказанні для Беларусі даваў аўтар канала RamirTaro, але тут і ў яго ўсё не вельмі радасна, хоць таролаг раней прадракаў хуткі сыход Лукашэнкі.

"Не вельмі добрыя карты выпалі. Дарагія беларусы, выніковая карта — гэта васьмёрка мячоў. Гэта жорсткія абмежаванні. Што ўваходзіць у гэтыя жорсткія абмежаванні, складана сказаць. Можа быць, гэта ўзмацненне санкцый, можа быць, гэта ціск унутраны, ціск таго рэжыму, які цяпер у Беларусі. Гэтыя фактары будуць негатыўна адбівацца на Беларусі. Ну і паказана, што гэта цяжкі час для самой краіны — дзясятка жэзлаў...", — кажа Рамір.

Але ёсць у раскладзе Раміра і пазітыўныя карты: напрыклад, адна з іх прадракае краіне шанец у 2023-м, а завяршае ўсё карта "Сонца".

"Гэта дараванне шанцу разбурыць гэтыя кайданы, якія цяпер перашкаджаюць краіне развівацца. Шанцу вырашыць раз і назаўжды. Гэта бліжэй да канца 2023 года", — дадае ён.

Рамір прыходзіць да высновы, што тыя складанасці і выпрабаванні, якія будуць спачатку ў Беларусі, у тым ліку могуць дапамагчы беларусам. "Няма ліха без дабра", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі