Цыклон Axel будзе заставацца ў Беларусі да пятніцы
Цыклон Axel будзе заставацца ў Беларусі да пятніцы, 6 студзеня. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА на брыфінгу па ліквідацыі наступстваў цыклона паведаміў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Паводле яго слоў, у бліжэйшыя суткі ў нашай краіне захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я, таму "расслабляцца не варта".
Axel гаспадарыць у Беларусі на працягу 4 студзеня. Цыклон прынёс з сабой моцныя снегапады, завірухі, туман і галалёд. Ужо ў чацвер пачнецца істотнае пахаладанне, якое працягнецца і ў наступныя дні. А ў ноч з суботы на нядзелю чакаецца да 27 градусаў марозу.