Уначы 6 лютага ў Беларусі чакаецца да 18 градусаў марозу

Уначы 6 лютага ў Беларусі чакаецца да 18 градусаў марозу

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 6 лютага. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег, магчымая слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 6 да 12 градусаў марозу, пры праясненнях ён апусціцца да 13-18 градусаў ніжэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць 4-10 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе — 1-3 са знакам "мінус".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі