Да 2015 года ў Мінску плануецца знесці да пяці тысяч індывідуальных дамоў
Да 2015 года ў Мінску плануецца знесці да пяці тысяч індывідуальных дамоў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання забудовы камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксей Вага.
Спецыяліст зазначыў, што цяпер адбываецца карэкціроўка генеральнага плана Мінска, згодна з якім да 2012 года ў горадзе будзе будавацца да 2 мільёнаў квадратных метраў жылля штогод.
Згодна з генпланам, будзе адбывацца "рэзкае скарачэнне тэрыторый індывідуальнай забудовы".
Начальнік упраўлення таксама паведаміў, што разглядаецца прапанова аб магчымасці выдзялення мінчукам зямельных участкаў за межамі горада.
БелаПАН