Да канца года на тэлеканалах павінна быць 30% беларускага кантэнту

Да канца года на тэлеканалах павінна быць 30% беларускага кантэнту

Беларускія тэлеканалы павінныя больш актыўна ствараць уласныя інфармацыйныя прадукты. Пра гэта міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч заявіў на пасяджэнні выніковай калегіі ведамства.

"Да снежня бягучага года ў штомесячным аб'ёме вяшчання выпушчаных тэлепраграм павінна быць не менш за 30% кантэнту беларускай (нацыянальнай) вытворчасці", — перадае БЕЛТА патрабаванні чыноўніка. Ён заклікаў супрацоўнікаў тэлеканалаў надаць асаблівую ўвагу вывучэнню глядацкай аўдыторыі, вылучыць перавагі, улічваць ўзроставыя і гендарныя асаблівасці спажыўцоў.

Як пазітыўны прыклад ён назваў Белтэлерадыёкампанію, у якой працуюць рэдакцыі 7 тэлепраграм і 5 радыёпраграм. Па словах Карлюкевіча, супрацоўнікі кампаніі вывучылі сваю аўдыторыю, таму ў 2019 годзе павялічылася доля тэлеглядзення ў праграм каналаў "Беларусь 1", "Беларусь 2", "Беларусь 3". Адзначаны рост у тэлепраграм АНТ і СТВ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі