Давайце пачнем размаўляць, пачнем дыялог — Сахашчык звярнуўся да Вальфовіча

Аляксандр Вальфовіч / БЕЛТА
Аляксандр Вальфовіч / БЕЛТА

Прадстаўнік па пытаннях абароны Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Сахашчык звярнуўся да дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча. Адбылося гэта напрыканцы прэс-канферэнцыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў Варшаве. Па словах Сахашчыка, ён вырашыў зрабіць такі зварот пасля таго, як КДБ даслаў да яго нейкага "хлопца з пытаннямі".

Сахашчык падкрэсліў, што звяртаецца персанальна да Аляксандра Вальфовіча і "некаторых іншых генералаў, якія яго ведаюць". "Усе войны заканчваюцца перамовамі. Мы з вамі будзем мудрымі людзьмі, калі пачнем дыялог, не чакаючы катастрафічных наступстваў, — гаварыў ён. — ...Давайце пачнем дыялог, адкрыты, у жывым эфіры.... Я асабіста гатовы... Ад нашых дзеянняў залежаць жыцці людзей".

"Мая задача — аб'яднаць расколатую нацыю без крыві ці з мінімальнай колькасцю страт, — працягваў Валерый Сахашчык. — ...Усе мы разумеем, што цяперашняя ўлада дажывае апошнія дні, месяцы, але дакладна не гады. Давайце пачнем размаўляць, давайце пачнем дыялог!"

Сахашчык — былы камандзір 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце. Ён даўно знаёмы з Вальфовічам, кажа, што яны "30 гадоў былі блізкімі сябрамі". Іх кантакты перарваліся пасля падзей 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі