Дэпутаты прынялі законы пра экстрэмізм і супраць рэабілітацыі нацызму
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні пятай сесіі прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" і папраўкі ў закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму.
Як адзначае БЕЛТА, у законе "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" ўпершыню заканадаўча замацоўваюцца вызначэнні такіх тэрмінаў, як "нацысцкія злачынцы", "памагатыя нацысцкіх злачынцаў".
Папраўкі ў закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму прадугледжваюць паскораны разгляд грамадзянскіх спраў супраць арганізацый з прыкметамі экстрэмізму, а таксама прызнання сімволікі, атрыбутыкі ды інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
У законе даюцца вызначэнні тэрмінаў "экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка", "экстрэмісцкае фарміраванне". Акрамя таго, ён пашырае вызначэнне тэрмінаў "экстрэмізм", "экстрэмісцкія матэрыялы" і вызначае парадак забароны дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў.
Нагадаем, што сёння пад вызначэнне "экстрэмізм" трапляюць усе палітычныя справы, звязаныя з пратэстамі. І нават літаратура на нацыянальную тэматыку, як гэта адбылося з кнігай Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.