Кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" прызналі экстрэмісцкай
Кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" ў нашай краіне прызналі экстрэмісцкай. За яе захоўванне і распаўсюд цяпер могуць аштрафаваць. Неўзабаве адбудзецца першы суд з гэтай нагоды.
Як стала вядома Еўрарадыё, 4 сакавіка Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга ўтрымлівае "прыкметы праяўлення экстрэмізму".
Кніга выйшла з друку ў 2020 годзе. Яе складаюць гутаркі ў праграме "Ідэя Х" на Еўрарадыё, якія Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў вялі ў эфіры з самымі рознымі людзьмі. Гэта былі філосафы, літаратары, музыкі, мастакі, дыпламаты, гісторыкі, айцішнікі — агулам 85 інтэрв'ю, 600 старонак. Лукашук і Гаруноў спрабавалі высветліць, якая яна, нацыянальная ідэя, і ці ёсць яна ўвогуле?
Днямі ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай кнігу "Беларускі Данбас", якую выдалі ва Украіне беларускія журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.